Натхнёная поспехам сваёй задумы з "Lego", рэдакцыя часопіса Format вырашыла працягнуць досведы скрыжавання Хіп-Хапу з поп-культурай у шырокім сэнсе гэтага слова.
Гэтым разам яны замовілі крэатыўнай студыі Moxy Creative пераўтварэнне дзесяці Хіп-Хап зорак у жыхароў горада Спрынгфілда, добра знаёмага любому, хто хоць раз глядзеў мультсерыял "Сімпсаны". І назвалі гэтую акцыю "No Homer".
|